Будзем гаварыць па-беларуску!

РБ

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць…

Якуб Колас

Смак роднай мовы

Рисунок2Мова продкаў нашых і нашчадкаў,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Г. Бураўкін

Словы, якія павінен ведаць кожны беларус.

 

 Ветлівыя словы.

 Добры дзень! Да пабачэння! Дзякуй! Калі ласка!

Звароты да людзей. 

Спадар. Спадарыня.

Словы, якія вызначаюць каардынаты нашага быцця.

Продкі. Сучаснікі. Нашчадкі.

Словы, якія вызначаюць прыналежнасць да нашай зямлі.

Краіна. Айчына. Бацькаўшчына. Радзіма.

Словы, якія вызначаюць асноўныя рысы беларусаў.

 Годнасць. Гонар. Сціпласць. Перакананасць. Непахіснасць.
Шчырасць. Кемлівасць. Гасціннасць.

Словы, якія паказваюць адметнасць нашай мовы і культуры.

Шыпшына.Суніцы. Каханне. Сонейка. Свята. Натхненне. Човен. Шкварка. Дранік. Зязюля. Мытня. Дзьмухавец. Арэлі. Зорка.  Капяжы. Відэлец. Панчоха. Парасон. Немаўля. Цукерка. Лявоніха. Журавіна. 

Назвы месяцаў.

 Снежань. Студзень. Люты. Сакавік. Красавік. Май.
Чэрвень. Ліпень. Жнівень. Верасень. Кастрычнік. Лістапад.

У свеце народных традыцый

Абрады і традыцыі, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі, характарызуюць народ, які тут жыве, выражаюць беражлівае і паважнае стаўленне сучасных беларусаў да сваіх продкаў, да сваіх вытокаў. Рисунок4

Студзень
Люты

Мудрыя дарадцы

Прыказкі і прымаўкі

  • Добрае слова даражэй за багацце.
  • За багацце   розуму не купіш.
  • Дзе розумам не дойдзеш, дык у кніжцы знойдзеш.
  • З разумнаю галавою і рукам лёгка.
  • Усмешка нічога не каштуе, але робіць шмат.
  • Усмешка ўзбагачае тых, каму адрасавана, не збядняючы тых, хто ёю адорвае.
  • Усмешка творыць шчасце ў доме.
  • Усмешка доўжыцца імгненне, а памяць пра яе жыве вечна.

Дзяліцеся ўсмешкамі!

  • Зло само прыходзіць, а дабро трэба шукаць.
  • Зло дабра не любіць.
  • Ліха без дабра не бывае.
  • Гора прысыпляе, а дабро абуджае.
  • Будзе добра, як зло міне.
  • Ад дабра яшчэ ніхто не ўцёк.
  • Хто ліхога не бачыў, той добрага шанаваць не ўмее.
  • Ад дабра дабра не шукаюць.
  • Усё добра, што добра канчаецца.
  • Добрае чуваць далёка, а ліхое — яшчэ далей.
  • Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй.
  • Дабро рабі — добра будзе.
  • Добрага ніколі не замнога.

Тварыце дабро!

  • Добрае карэнне – добрае й насенне.
  • Якое семя, такое і племя.
  • Які род, такі і плод.
  • Па гнязду відаць, якая птушка.
  • Не гадуючы малога, не мецьмеш вялікага.
  • Дзяцей гадаваць – век гараваць.
  • Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць.
  • Бяда без дзяцей, але ж бяда і з дзецьмі.
  • Малыя дзеткі – малыя бедкі.
  • Малыя дзеці – галава баліць, а як вырастуць – сэрца.
  • Малыя дзеці спаць  не даюць, а большыя жыць не даюць.
  • Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці.
  • Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
  • Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
  • Не навучаць бацькі, дык навучыць гора.
  • Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка.
  • Не слухаў малы – не паслухае і вялікі.
  • Ні племя, ні роду, як камень у воду.
  • Муж і жонка – найлепшая суполка.
  • Які Хомка, такая і жонка.
  • Жонка – мужыкова пячонка.
  • Як памерла матка, дык аслеп і татка.
  • Дзядзька не бацька, а цётка не матка.
  • Ад роднага таткі дорагі і латкі.
  • Няма той крамкі, дзе б прадаваліся родныя мамкі.
  • У каго матка, у таго галоўка гладка.
  • У каго сынкі, той пячэ блінкі.
  • У каго дочкі, той ходзіць без сарочкі.
  • Даў Бог доньку, дасць Бог і дольку.
  • Матка вінавата, што дачка чаравата.
  • Мужык дзяржыць адзiн вугал у хаце, а жонка — тры.
  • Адно дзiця не дзiця, двое дзяцей — палавiна дзiцяцi, трое дзяцей — цэлае дзiця.
  • На грошы — бяда, а дзяцей пад дастаткам
  • Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому
  • Старэйшы брат як другi бацька
  • Старшых i ў пекле шануюць.

Беражыце свае сем’і!

Цікава ведаць

Чаму мы так гаворым?

Ні кала ні двара

Слова кол некалі мела значэнне ‘ўчастак ворнай зямлі, надзел каля хаты’. Першапачатковае значэнне выразу было канкрэтным паказчыкам беднасці чалавека – ні зямлі, ні гаспадаркі.

Зарубіць сабе на носе

У старажытныя часы пры амаль усеагульнай непісьменнасці своеасаблівай квітанцыяй для разліку была бірка – палачка або дошчачка, на якой рабіліся зарубкі.

Кожная зарубка адпавядала пэўнаму ліку. Бірка расшчэплівалася на дзве палавінкі: адна – гандляру, другая – пакупніку.

Калі адзін з іх губляў бірку, то яму прыходзілася чуць: “Цяпер зарубі сабе на носе, ужо не згубіш”.

З той пары выраз “зарубіць сабе на носе” мае значэнне “добра запомніць”.

Чакаю, як манны нябеснай

Выраз мае біблейскае паходжанне, яго выкарыстоўваюць тады, калі хочуць паказаць нецярплівае чаканне чалавекам чагосьці важнага, адметнага.

У кнізе “Зыход” гаворыцца пра цудадзейнае вызваленне яўрэйскага народа з егіпецкага рабства і саракагадовую вандроўку па пустыні Сін. Недахоп ежы, стомленасць ад доўгага хаджэння, малавер’е ізраільскага народа ў Адзінага Сапраўднага Бога сталі прычынай таго, што прававерныя яўрэі пачалі наракаць на Усявышняга. Гасподзь паабяцаў Маісею: “Вечарам будзеце есці мяса, а раніцой будзеце насычаны хлебам”. І сапраўды раніцай з вышыні стаў сыходзіць нябесны хлеб. Па смаку ён нагадваў праснак з мёдам.

Дзяцей прыносіць бусел

З далёкай мінуўшчыны, галоўным чынам праз фальклор, да нас дайшлі першабытныя ўяўленні, вераванні народа пра нараджэнне дзяцей пры дапамозе цуда. Добра вядомы да нашага дня ў народзе жарт “дзяцей прыносіць бусел”.  Паходжанне такога павер’я звязваюць са старажытнымі ўяўленнямі пра тое, што ненароджаныя душы знаходзяцца ў мясцовасці, дзе шмат балот, твані і дрызін. Сувязь бусла з дзетанараджэннем тлумачыцца тым, што птушка харчуецца на балотах і адтуль ляціць да людзей і, як апякун  і распарадчык дабрабытам, быццам бы папаўняе сем’і.

У беларускай міфалагічнай сістэме бусел сімвалізуе новае жыццё.

Блудны сын

Запазычанне з царкоўнаславянскай мовы. Так называюць чалавека распуснага, які раскаяўся ў сваіх памылках.

Выраз паходзіць з евангельскай прытчы пра блуднага сына, які, пакінуўшы бацькоўскі дом, распусна жыў на чужыне, пакуль не растраціў усё, што меў. А пасля, галодны і ўбогі, з раскаяннем вярнуўся дамоў. Як сведчыць Евангелле, сказаў бацька блуднаму сыну: “Станем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і аджыў, прападаў і знайшоўся”.

Пакаштуйце – смачна!

кухня

ТУКМАЧЫ

         Адварваецца бульба, з яе робіцца пюрэ. Потым смажыцца грудзінка ці сала, парэзаныя на невялікія кавалачкі. Грудзінка смажыцца разам з цыбуляй, усё гэта разам закідваецца ў бульбу. Бульба выкладаецца на патэльню — і ў печ (ці ў духоўку), запякацца.

Падаюцца тукмачы з салёным тварагом, грудзінкай, квашанай капусткай, салёным агурком, маслятамі, журавінкамі.

 ПОЛІЎКА БЕЛАРУСКАЯ

50 г жытняга хлеба, 25 г сушаных грыбоў, 1 морква, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка тлушчу, 1 ч. лыжка тамату-пюрэ, 1,2 л мяснога булёну, 0,5 шклянкі смятаны, соль. Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць праз складзеную ўдвая тканіну, грыбы нашаткаваць. Жытні хлеб нарэзаць лустачкамі, падсушыць у духоўцы, змяльчыць, заліць невялікай колькасцю гарачага булёну, накрыць, пачакаць, пакуль астыне. Пасля гэтага хлебную масу працерці праз сіта, змяшаць з рэштай мяснога булёну, уліць грыбны адвар.

Абсмажыць на тлушчы дробна парэзаныя моркву і цыбулю разам з таматам-пюрэ, пакласці ў булён, які кіпіць. Дадаць падрыхтаваныя грыбы, соль, варыць 7-10 хвілін.

Падаць поліўку са смятанай.

КУЦЦЯ

куцця1Куццю звычайна гатуюць з пшаніцы, радзей — з пярлоўкі ці рысу. Крупы добра промываюць, заліваюць халоднай вадой і пакідаюць на паўгадзіны, каб набраклі. Затым адцэджваюць, заліваюць кіпенем і гадзіну вараць на невялікім агні. У гатовую кашу дадаюць расцёрты мак, размочаныя разынкі і курагу, молатыя арэхі. Усё заліваюць вінаградным сокам, дадаюць па лыжцы мёду і кагору.

Другой стравай пасля куцці ў некаторых рэгіёнах лічаць густой узвар з сушэніцы — з груш, яблыкаў, сліў. Некаторыя дадаюць чарнаплодную рабіну, маліну, вішні. На стол падаюць бульбяны посны салат з цыбуляй, фасоляй, хатні хлеб, пірагі і кісель.

Сядаць за стол прынята з першай зоркай. Вячэра на Святы Вечар аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Нават мёртвыя сваякі ў гэты вечар далучаюцца да жывых, каб трапезнічаць цэлым родам.

У памяць аб сваіх памерлых сваяках людзі ставілі для іх куццю і ўзвар на вокны, раскідвалі вараныя бабы па кутах, пакідалі нямытымі лыжкі і міскі пасля вячэры. Сядаючы на ​​крэсла або на лаўку, спачатку дзьмулі на месца — «каб не прываліла сабой мёртвай душы».

Вячэру ў Святы-Вечар прынята пачынаць з куцці, а потым можна есці галубцы, варэнікі, смажаную рыбу, капусту і запіваць узварам. Стравы абавязкова павінны быць нішчымнымі, паколькі Куццю прыпадае на апошні дзень Піліпаўскага паста. Як правіла, на Куццю зусім не ўжывалі моцных напояў, гарэлка з’яўлялася на святочным стале толькі на наступны дзень — на Каляды.

Таксама абавязкова на святочным стале павінна быць свечка. Яе гарэнне — гэта сведчанне веры, прыналежнасці чалавека да Божага святла, а таксама соль, без якой нельга адчуць паўнаты смаку стравы, гэтак жа, як чалавек не можа тварыць сапраўднага дабра, не знаходзячыся ў гармоніі з Богам.

Калі каго-небудзь з сям’і няма дома, для яго таксама ставяць міску і кладуць лыжку. Калі на Куццю ў дом прыйдзе старонні чалавек, яго запрашаюць да стала. Гэта лічыцца добрым знакам.

Падчас вячэры ўставаць з-за стала нельга, размаўляць шмат — таксама нядобра. Першую лыжку куцці гаспадар падкідвае да столі — «каб так ягняты скакалі, як гэтая пшаніца скача ад зямлі да столі». Другую лыжку куцці падкідвалі, «каб цяляты рыклівыя», а трэцюю — «каб пчолы раіліся».

Творчыя работы нашых вучняў і выпускнікоў

Фаліянт

На паліцы старой сярод шэрагу кніг
Для мяне ёсць адзін экзэмпляр дарагі,
Нібы скарб сярод іх ці амаль брыліянт, –
Гэта дзедам падораны мне фаліянт.

Яго вокладка ярка-чырвонай была,
Як рабіна, як макі, як ружа цвіла.
Фарба выцвіла, вензель амаль пачарнеў,
Але ў  часе гісторыі ён уцалеў.

Ён прыйшоў да мяне праз сотні падзей,
Праз стагоддзі і тлен, і праз многіх людзей.
Здолеў ён перажыць мірны час і вайну,
І цяпер я яго для сябе берагу.

Я схілюся над ім у вячэрняй цішы –
І пачуюцца продкаў  маіх  галасы.
…У пяшчотнай журбе заклінаюць яны
Зазірнуць за вякі, паглядзець праз гады.

Дзе, баронячы край, не змаўкалі мячы,
Дзе ўзнімалі сцягі на крывавай зары,
Дзе за волю краіны стаяў як адзін,
І ніколі не дбалі пра лёгкі спачын.

Гісторыі роду майго ад сівой старыны
На старонках яго ў радкі паляглі.
Мілагучна і спеўна, нібы плёскат крыніц,
У ім беларускае слова гучыць і гучыць.

Як злучыла карэннямі ты назаўжды
І нашчадкаў, і продкаў  роднай зямлі.
Між мінулым і будучым сувязь знайшла,
Старажытная  любая кніга мая! 

Як чытаю яе – замірае душа…
Непасільная, цяжкая ноша твая:
На  паперы пранесці і радасць, і боль
І застацца вялікай і чыстай такой.

Дудзіна Валерыя, 11 “А” клас, 2016 год

Маёй Беларусі

Зямлі сваёй роднай, дзе я нарадзіўся і ўзрос,
Дзе жылі мае продкі, якім я крывёй абавязан,
Зямлі той, дзе травы іскрацца брыльянтамі рос,
Айчыне маёй, да якой я душою прывязан,

Маёй Беларусі, Радзіме любімай маёй,
На калені ўстаўшы, у  Бога прашу дабрабыту,
Спакою і міру, ніколі не знацца з вайной,
Для сяброў і гасцей заставацца заўсёды адкрытай.

Божа, шчасця ты нашай старонцы пашлі,
Няхай дзеткі растуць, і не ведаюць слёз іх матулі,
Хай раскоша пануе па ўсёй беларускай зямлі,
Славай поўніцца край, якой людзі ў жыцці дасягнулі.

Я прашу цябе, Божа, каб Ты Беларусі памог
Заставацца адметнай сваёй самабытнай культурай,
Веры людзям, надзеі, любові дай, Бог,
Кожны з іх каб душою адчуў: для яго толькі тут рай.

Я з кален устаю і наперад далёка гляджу,
Веру, збудзецца ўсё, аб чым Бога маліў так заўзята.
А сабе што прасіў?- запытаеце. Я адкажу:
Хай здаровымі будуць сястра, мама, тата.

Яўген Плахатнюк , выпускнік 2016 года

Молитва